Іван Дзмітрыевіч Мішэ́нін ( — ) — урач, вучоны ў галіне тэрапіі, доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар (1964), акадэмік Акадэміі навук БССР (1966), Заслужаны ўрач РСФСР (1945), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1964).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Марыупаль. У 1921 годзе скончыў медыцынскі факультэт Данскога ўніверсітэта і застаўся на ім спачатку ардынатарам, потым асістэнтам клінікі прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб. У 1921 годзе — урач-практыкант у Нальчыку, у 1921—1922 гадах — лабарант, загадчык аддзела Хіміка-бактэрыялагічнага інстытута ў горадзе АрджанікідзэМишенин Иван Дмитриевич (28.01(09.02).1899—11.08.1974) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. У 1925—1931 гадах загадчык туберкулёзнага дыспансера, У 1931 годзе выкладчык у медыцынскім тэхнікуме і загадчык курсамі медыцынскіх сясцёр, у 1931—1938 — старшы асістэнт Навукова-даследчага інстытута працы ў Растове-на-Доне. Адначасова ў 1933—1935 гадах асістэнт у Інстытуце траўматалогіі і пералівання крыві. У 1935—1938 гадах асістэнт кафедры фармакалогіі Растоўскага медыцынскага інстытута. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і быў зацверджаны ў званні дацэнта.
У 1938—1945 гадах І. Д. Мішэнін на пасадзе загадчыка кафедры факультэцкай тэрапіі ў Дагестанскім медыцынскім інстытуце і адначасова ў 1938—1940 гадах загадчык кафедры фармакалогіі. У 1941—1945 гадах кансультант, галоўны тэрапеўт аддзела эвакашпіталяў Наркамата аховы здароўя Дагестанскай АССР, у 1945—1946 гадах — загадчык тэрапеўтычнай службы гарадскога аддзела аховы здароўя, касультант паліклінікі ў Растове-на-Доне. У 1946—1949 гадах І. Д. Мішэнін у Тэгеране на пасадах намесніка дырэктара па навуковай частцы, загадчыка тэрапеўтычным аддзяленнем бальніцы Савецкага Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
У 1949—1973 гадах І. Д. Мішэнін займаў пасаду загадчыка кафедры прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута.
Памёр 11 жніўня 1974 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.
Навуковая і грамадская дзейнасць Навуковыя працы па рэўматызме, гепатытах, каранарнай недастатковасці, патагенезе і лячэнні пнеўманіі, фізічных метадах дыягностыкі і інш. Укараніў у практыку спосаб лячэння інтэрстыцыяльных нефрытаў, рэфлекторны метад лячэння сардэчнай недастатковасці і падскурнай трансфузіі крыві.
Кіраваў падрыхтоўкай 3 доктарскіх і 50 кандыдацкіх дысертацый. Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Сярод апублікаванага: Терапевтические заболевания тонзиллитного характера(1949); Итоги пятилетнего изучения подкожного вливания крови в терапевтической клинике (1957); О стенокардии тонзиллярного генеза (1966); Лечение острых пневмоний бициллином (1969).
Быў старшынёй Рэспубліканскага і Мінскага гарадскога таварыстваў тэрапеўтаў, ганаровым членам праўлення Усесаюзнага таварыства тэрапеўтаў, старшынёй Рэспубліканскага кардыярэўматалагічнага камітэта, членам прэзідыума Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, членам вучонага савета Інстытута фізіялогіі Акадэміі навук БССР, навукова-курортнай камісіі Беларускага рэспубліканскага савета па кіраванню курортамі прафсаюзаў. У 1960—1970 гадах рэдактар часопіса «Здоровье».
Узнагароды і званні Ордэн Леніна (1954). Ордэн Чырвонай Зоркі (1945). Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961). Медалі. Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Дагестанскай АССР (1944). Ганаровая грамата Наркамата аховы здароўя СССР (1946). Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя БССР (1967). Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1969, 1971). Заслужаны ўрач РСФСР (1945). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1964).
Літаратура
Спасылкі Іван Дзмітрыевіч Мішэнін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Мишенин Иван Дмитриевич (28.01(09.02).1899—11.08.1974) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Катэгорыя:Уладальнікі ганаровага звання РСФСР Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Выкладчыкі Дагестанскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Растоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта