Яўген Антонавіч Арцюшэнка (нар. , Мазыр, Гомельская вобласць) — беларускі эканаміст і палітык.

Біяграфія Нарадзіўся 2 жніўня 1974 года ў Мазыры Гомельскай вобласці.

Скончыў Гомельскі кааператыўны інстытут (эканаміст-арганізатар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).

Працоўную дзейнасць пачаў намеснікам дырэктара па фінансах таварыства з абмежаванай адказнасцю «Бертрам» у горадзе Гомелі. Працаваў эканамістам, намеснікам начальніка і начальнікам кантрольна-аналітычнага аддзела, начальнікам аддзела эканамічнага аналізу, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Працуе прарэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікіРэктарат.

Узнагароды Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі Катэгорыя:Постаці БДУІР