Мечыслаў Браніслававіч Касцюк (нар. , в. Саваздзякі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Стаўрапольскі сельскагаспадарчы інстытут (вучоны аграномэканаміст), Мінскую вышэйшую партыйную школу (партыйнае і савецкае будаўніцтва), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачаў мадэльшчыкам на заводзе «Чырвоны металіст» у горадзе Стаўрапалі. Працаваў аграномам калгаса «Чырвоны Кастрычнік» Дзятлаўскага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў другім і першым сакратаром Дзятлаўскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела, другім сакратаром Дзятлаўскага райкама КПБ. Займаў пасады старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама, старшыні Слонімскага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Старшыні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта