Аляксандр Міхайлавіч Ласякін (нар. , в. Новая Беліца, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання (2008—2012). Член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (з 2016).
Біяграфія Нарадзіўся 27 ліпеня 1957 года ў в. Новая Беліца Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.
У 1979 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Матэматыка», у 2000 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Правазнаўства»Лосякин Александр Михайлович. Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов .
Працаваў дырэктарам Глебаўскай васьмігадовай школы Сенненскага раёна, першым сакратаром Сенненскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды і культурна-масавай работы Віцебскага абкама ЛКСМБ.
З 1989История колледжа па 2008 годСообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов працаваў дырэктарам Віцебскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 147 будаўнікоў (цяпер — Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж).
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. У 2016 годзе ўвайшоў у склад Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
У цяперашні час працуе дырэктарам Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа.
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін 2 кастрычніка 2020 года трапіў у Чорны спіс Еўрасаюза. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый было адзначана, што Ласякін як член ЦВК нясе адказнасць за парушэнне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года: невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці ды празрыстасці і фальсіфікацыю іх вынікаў. Разам з калегамі па ЦВК Ласякін, у прыватнасці, на фальшывых падставах арганізаваў нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазіцыі і ўвёў непрапарцыйныя абмежаванні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забяспечыў прадузяты склад выбарчых камісій, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна. Акрамя таго, Ласякіна ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя.
21 чэрвеня 2021 года Ласякін таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША.
Узнагароды Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС