Уладзімір Кірылавіч Саўчанка (нар. ) — вучоны-генетык, доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1987), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989)
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Хмяльное Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1962 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава. У 1965—1978 гадах на пасадзе малодшага, старшага навуковага супрацоўніка, у 1979—1990 гадах — загадчыка лабараторыі ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР. У 1980—1990 гадах старшыня Беларускага Нацыянальнага камітэта па праграме ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера». У 1990—2002 гадах галоўны праграмны спецыяліст сектара прыродазнаўчых навук ЮНЕСКАЧлены-карэспандэнты: САЎЧАНКА Уладзімір Кірылавіч // НАНБ. З 2003 года У. К. Саўчанка ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на пасадзе галоўнага навуковага супрацоўніка. З 2010 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац у галіне агульнай біялогіі, генетыкі, геномікі і экалогіі. Увёў паняцці генасфера, ценагенетыка і ценагеноміка. Распрацаваў метады генетычнага аналізу і сінтэзу поліплоідных папуляцый, пакет камп’ютарных праграм генетычнага аналізу ў селекцыйных цэнтрах Беларусі і краін СНД і інш. Арганізаваў міжнародную Чарнобыльскую экалагічную навуковую сетку ЮНЕСКА для міждысцыплінарных даследаванняў экалагічных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 3 вынаходстваў. Сярод апублікаванага: Генетика полиплоидных популяций. — Мн.: Наука и техника, 1976. Генетический анализ в сетевых пробных скрещиваниях. — Мн.: Наука и техника, 1984. Геносфера: генетическая система биосферы. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Геогеномика: организация геносферы. — Мн.: Белоруская наука, 2009. Ценогенетика: генетика биотических сообществ. — Мн.: Беларуская навука, 2010.
Узнагароды Узнагароджаны шэрагам медалёў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 года за цыкл работ «Генетыка гетэрозісу і шляхі яго выкарыстання ў селекцыі раслін».
Літаратура
Спасылкі
Члены-карэспандэнты: САЎЧАНКА Уладзімір Кірылавіч // НАНБ Уладзімір Кірылавіч Саўчанка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі А. Каваленя, Я. Бабосаў, Д. Шыраканаў, А. Лазарэвіч, Л. Яўменаў, Т. Адула Уладзімір Кірылавіч Саўчанка (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Серыя гуманітарных навук), № 4 (2014)
Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Генетыкі Беларусі Катэгорыя:Эколагі СССР Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Постаці ЮНЕСКА