Форт-Додж () — горад у акрузе , штат Аява, ЗША.

Клімат У Форт-Додж вільготны кантынентальны клімат (Дфа) з гарачым, дажджлівым летам і халоднай зімой. Зімой звычайна бывае невялікі снег, хоць каля паловы зімовых ападкаў выпадае ў выглядзе дажджуUnited States of America. Iowa. Fort Dodge Climate-Data.org.

Гісторыя

Форт-Додж бярэ пачатак з 1850 года, калі рота 6-га полка была накіравана з форта Снелінг для ўзвядзення і гарнізона ў форт на стыку ракі Дэ-Мойн і затокі Яшчар.

Першапачаткова ён называўся Форт-Кларк, але быў перайменаваны ў Форт-Додж, бо ў Тэхасе існаваў іншы форт з такой жа назвай. Ён быў названы ў гонар Генры Доджа, губернатара (у склад якога ўваходзіла Аява, пакуль не стала штатам у 1846 годзе).

Форт быў закінуты арміяй у 1853 годзе, ў наступным годзе Уільям Віллэмс, грамадзянскі ўладальнік крамы ў Форт-Додже, купіў зямельныя ўчасткі і будынкі старога форта.

У 1869 быў заснаваны горад Форт-Додж.

Дэмаграфія

Паводле перапісу 2010 года, ў горадзе пражывала 25 206 чалавек, што на 70 (0,3%) больш, чым у 2000 годзе.

У 2010 годзе ў горадзе пражывала 25 206 чалавек у 10 275 хатніх гаспадарках з 5850 сем'ямі.

Шчыльнасць насельніцтва складала 597 чал./км².

У горадзе на 100 жанчын прыпадала 105,4 мужчыны.

Занятае грамадзянскае насельніцтва складала 10 799 чалавек. Асноўныя напрамкі занятасці: адукацыя, ахова здароўя і сацыяльная дапамога — 25,1%, рознічны гандаль — 15,3%, вытворчасць — 12,8%, мастацтва, забавы і адпачынак — 11,1%.

Сярэдні даход на хатнюю гаспадарку склаў 53 590 долараў (медыяна 39 315), а сярэдні даход на сям'ю - 68 674 долары (медыяна 50 693).

Расавы склад насельніцтва Этнічная група 2000 2010 Белыя 22.904 (91,1%) 21.835 (86,6%) Афраамерыканцы 952 (3,8%) 1.376 (5,5%) Азіяты 214 (0,9%) 212 (0,8%) Лацінаамерыканцы 739 (2,9%) 1.270 (5,0%) Усяго 25.136 25.206

Эканоміка Галоўныя індустрыі Форт-Доджа — біяпаліва, корм для хатняй жывёлы, гіпс і горная прамысловасць вапняка, вытворчасць гажи, грузаперавозкі, выраб ветэрынарных фармацэўтычных прэпаратаў і вакцын і рознічнага гандлю.

Гарады-пабрацімы Рэспубліка Косава

Спасылкі Афіцыйна старонка Публічная бібліятэка Форт-Доджа Fort Dodge Convention & Visitors Bureau Trinity Regional Medical Center City Data Comprehensive Statistical Data and more about Fort Dodge, Iowa

Катэгорыя:Гарады Аявы