«Вавілон» () — мастацкі фільм 2006 года рэжысёра Алехандра Гансалеса Іньярыту. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Брэд Піт, Кейт Бланшэт, Гаэль Гарсія Берналь, Кодзі Якусё, Рынко Кікуці, Адрыяна Бараса, Эль Фанінг, Нэйтан Гэмбл, Майкл Пенья і іншыя.
Сюжэт Дзеянне фільма адбываецца ў Марока, Мексіцы і Японіі.
Адпраўной кропкай сюжэту становіцца трагедыя, якую муж і жонка Рычард і Сьюзан перажываюць падчас сваёй турыстычнай паездкі па Марока. Сьюзан становіцца ахвярай шальной кулі, выпушчанай са стрэльбы па турыстычным аўтобусе двума мясцовымі хлапчукамі. У той жа час двое дзяцей Рычарда і Сьюзан, пакінутыя пад наглядам няні-мексіканкі, адпраўляюцца разам з ёй у Мексіку на вяселле яе сына, і гэта падарожжа ў выніку аказваецца далёка не з лёгкіх. І, нарэшце, у Токіа глухая студэнтка Чыеко, якая цяжка перажывае самагубства маці, паводзіць сябе задзірліва, уступае ў сварку з бацькам і рознымі спосабамі зрывае сваю злосць на навакольных…
Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 43 кінаўзнагародамі і яшчэ 136 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2006 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2006 года Катэгорыя:Фільмы Мексікі 2006 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2006 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Мексікі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)