Яўген Аляксандравіч Штоп (, Ваўкавыск) — беларускі дзеяч культуры (балетмайстар-пастаноўшчык), грамадскі дзеяч. Заслужаны работнік культуры БССР (1975). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі.
Біяграфія У 1973 годзе скончыў Вышэйшую прафсаюзную школу ў Ленінграддзе. З 1958 года артыст-акрабат у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, у 1959—1960 гадах артыст, у 1978—1979 гадах балетмайстар Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі. У 1964—1977 гадах і з 1979 года мастацкі кіраўнік Гродзенскага ансамбля танца «Раніца». У 1987—2003 гадах мастацкі кіраўнік ансамбля песні, музыкі і танца «Белыя росы» Гродзенскай абласной філармоніі.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканняШтоп Евгений Александрович .
Крыніцы
Літаратура
«Беларосскі» знак якасці / Надзея Бунцэвіч // Культура. — 2002. — № 19. — С. 9.
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Балетмайстры СССР Катэгорыя:Балетмайстры Беларусі Катэгорыя:Постаці Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь