Хнум (стар.-ег. ẖnmw) — старажытнаегіпецкі бог вытокаў Ніла.

Хнум — адзін з багоў, якога шырока шанавалі ўжо ў перыяд Старога царства. Так, імя фараона Хуфу значыла «Хнум абароніць». У пазнейшыя перыяды яго культ часам звязваўся з Ра. Звычайна атаесамляўся з парогамі ракі Ніл. Выяўляўся ў абліччы чалавека з галавой барана, трымаў у руках сімвалы ўлады фараона або гарлач, адкуль лілася вада.

Іерагліфічная выява: W9-E10

Хнум разглядаўся старажытнымі егіпцянамі як адказны за разлівы Ніла і такім чынам — за ўрадлівасць на палетках. Яго лічылі сваім заступнікам ганчары. Паводле міфаў, вылепіў першых людзей з рачной гліны, удзельнічаў у стварэнні сусвету, пры фараоне Джосеры выратаваў Егіпет ад голаду.

Галоўныя месцы шанавання: Элефанціна, Існа. Літаратура

Спасылкі Egyptian Gods: Khnum - Egyptian Gods and Goddesses Khnum — Ancient Egypt Online

Катэгорыя:Старажытнаегіпецкія багі Катэгорыя:Багі ўрадлівасці