Сімфонія № 9 Рэ мінор, Op. 125 — апошняя сімфонія Людвіга ван Бетховена (1824). Яна ўключае ў сябе частку Ode an die Freude («Оды да радасці»), паэмы Фрыдрыха Шылера, тэкст якой выконваецца салістамі і хорам у апошняй частцы. Гэта першы ўзор, калі буйны кампазітар выкарыстаў у сімфоніі чалавечы голас у адным шэрагу з інструментамі.

Чацвёртая частка сімфоніі — «Ода да радасці» — выкарыстоўваецца як Гімн Еўрасаюза (аранжыроўка Герберта фон Караян).

Упершыню сімфонія была апублікаваная з назвай, якая гучыць на нямецкай мове як Sinfonie mit Schlusschor über Schillers Ode «An die Freude» für großes Orchester, 4 Solo und 4 Chorstimmen componiert und seiner Majestät dem König von Preußen Friedrich Wilhelm III in tiefster Ehrfurcht zugeeignet von Ludwig van Beethoven, 125tes Werk; аднак, яе больш агульная, афіцыйная назва гэта Сімфонія No.. 9 у D minor, Op. 125. Таксама сімфонію называюць «Харальнай».

Дзявятая сімфонія — адзін з найбольш выдатных твораў у гісторыі сусветнай музычнай культуры. Па ідэі велічы і глыбіні яе этычнага зместу, па шыраце задумы і магутнай дынаміцы музычных вобразаў Дзявятая сімфонія пераўзыходзіць усё створанае самім жа Бетховенам.

Твор адыгрывае прыкметную ролю і ў сучасным грамадстве.

Гісторыя стварэння Бетховен пачаў працу над творам у 1822 годзе і праз 2 гады скончыў яго. Зрэшты, тэма другой частцы была напісана яшчэ ў 1815 годзе. Прэм’ера сімфоніі адбылася неўзабаве пасля яе завяршэння ў ВенеЖурнал «Великие композиторы». — 2011. — Выпуск «Бетховен».

Склад аркестра

Драўляныя духавыя Флейта пікала 2 флейты 2 габоя 2 кларнета (B) 2 фагота Контрафагот (толькі ў чацвёртай частцы)

Медныя духавыя 4 валторны (D, B-basso, B, Es) 2 трубы (D, B) 3 трамбона

Ударныя Літаўры Трохкутнік Талеркі Вялікі барабан

Струнныя I і II скрыпкі Альты Віяланчэлі Кантрабасы

Вакальныя партыі Сапрана (сола) Кантральта (сола) Тэнар (сола) Барытон (сола) Змешаны хор

Часткі Allegro ma non troppo, un poco maestoso Molto vivace Adagio molto e cantabile Presto (з хорам)

Музычныя фрагменты Увага! Музычныя фрагменты ў фармаце MIDI

Гл. таксама Праклён дзевятай сімфоніі

Спасылкі

Катэгорыя:Творы Людвіга ван Бетховена Катэгорыя:Аб’екты рэестра Памяць свету Катэгорыя:Музычныя творы 1823 года Бетховен