HK UMP (Universal machinen-pistole, універсальны пісталет-кулямёт) - пісталет-кулямёт нямецкай фірмы Heckler und Koch створаны ў другой палове 1990х гадоў у якасці таннейшага і больш сучаснага дадатку да лінейкі пісталетаў-кулямётаў HK MP5 гэтай жа фірмы. UMP ствараўся ў першую чаргу для рынка ЗША, а таму быў выпушчаны пад папулярныя ў ЗША патроны .45АСР і .40SW, і толькі прыкладна годам пазней — пад 9х19 Parabellum. Першыя ўзоры з дадатковым абсталяваннем з’явіліся ў 1999 годзе.
HK UMP уяўляе сабой зброю, пабудаваную па схеме з вольным затворам. Агонь вядзецца з зачыненага затвора, ударна-спускавы механізм куркавы, мае двухбаковы засцерагальнік-пераключальнік рэжыму агню, а таксама затворную затрымку, якая забяспечвае спыненне затвора ў адчыненым становішчы пасля сканчэння патронаў у магазіне.
Рэжымы агню — адзінкавы, аўтаматычны агонь і чэргі па 2 або 3 стрэла (апцыянальна). Затворная каробка выкананая з пластыка. Да яе знізу прымыкаецца таксама пластыкавая каробка УСМ з прымачом магазіна і пісталетнай дзяржальняй. Прыклад складваецца ў бок. На ствале маецца мацаванне для глушыцеля, на цаўё ўзбоч і на ствольнай каробцы зверху — накіроўваючыя для ўстаноўкі аксэсуараў, накшталт каліматарных і лазерных прыцэлаў, ліхтароў і т.п.
Варыянты Існуюць тры варыянты HK UMP:
UMP45 (пад патрон .45 ACP), UMP 40 (пад патрон .40 S&W), UMP9 (пад патрон 9×19 мм Парабэлум).
Нягледзячы на розныя калібры, усе версіі маюць аднолькавы дызайн і адрозніваюцца толькі формай магазіна: для буйных калібраў — прамы, для 9×19 мм — выгнуты.
Усе версіі могуць ператварацца адзін у аднаго шляхам замены затвора, ствала і магазіна.
Таксама існуе версія USC-самазарадны карабін (грамадзянская версія) для самаабароны або спартыўных мэтаў. Ад асноўных версій адрозніваецца фіксаваным шкілетным прыкладам, 10-зарадным магазінам (несумяшчальным з іншымі магазінамі пісталетаў-кулямётаў), адсутнасцю магчымасці вядзення аўтаматычнага агню і больш доўгім ствалом.
Эксплуатанты
- выкарыстоўваецца паліцэйскімі спецпадраздзяленнямі у варыянце UMP-40. - выкарыстоўваецца камандаваннем спецыяльных аперацый бразільскай арміі і дэсантнымі камандас бразільскай марской пяхоты - выкарыстоўваецца сіламі спецыяльных аперацый - выкарыстоўваецца сіламі спецыяльных аперацый. - 9-мм HK UMP складаюцца на ўзбраенні паліцэйскага спецпадраздзялення NOCSЗоран Мілошавіч. http://www.bratishka.ru/archiv/2013/04/2013_4_13.php Спецназ замежжа: Група NOCS: Антытэрор па-італьянску // часопіс "Братишка", Красавік 2013 - выкарыстоўваецца паліцэйскім спецпадраздзяленнем Брантфарда ў варыянце UMP-40. - на ўзбраенні Дэпартамента паліцыі. - узброеныя сілы ЛатвііPar Nodrošinājuma pavēlniecību /афіцыйны сайт Узброеных сіл Латвіі - выкарыстоўваецца контр-тэрарыстычным падраздзяленнем марскога флоту ў варыянце UMP-9. - выкарыстоўваецца марской пяхотай. Які выкарыстоўваецца варыянт- невядома. - у 2005 годзе 9-мм HK UMP былі закуплены для спецпадраздзяленняў паліцыіAndrzej Krugler. H&K UMP w Polsce // "Broń i Amunicja", № 3, 2006, таксама знаходзяцца на ўзбраенні памежнай аховыhttp://www.Altair.com.pl/news/view?news_id=19035 - UMP-9 выкарыстоўваецца спецпадраздзяленнямі Ўзброеных Сіл Румыніі - спэцыяльная брыгада ўзброеных сілаў Сербіі - UMP-40 выкарыстоўваецца памежнай службай і аховай Пентагона. - 9-мм HK UMP складаюцца на ўзбраенні спецпадраздзялення ваенна-марскіх сіл Тайландаhttp://www.bratishka.ru/archiv/2012/07/2012_7_12.php Сяргей Казлоў, Яўген Гройсман. Спецназ замежжа: спецпадраздзяленні Каралеўскіх ваенна-марскіх сіл Тайланда / / часопіс "Братишка", ліпень 2012 - UMP - 45 выкарыстоўваецца спэцпадразьдзяленьнем Нацыянальнай паліцыі.
Спасылкі www.gewehr.ru Збройнік
Крыніцы Катэгорыя:Пісталеты-кулямёты Катэгорыя:Heckler & Koch Катэгорыя:Пісталеты-кулямёты Германіі