Вольга Мікалаеўна Дама́нава (, г. Магілёў) — беларускі жывапісец.

Біяграфія Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча ў 1978 годзе. Вучылася ў А. Малішэўскага. Удзельніца мастацкіх выстаў з 1980 года. З 2007 жыве і працуе ў Японіі.

Творчасць

У ранняй творчасці сімволіка-алегарычнае асэнсаванне рэчаіснасці (серыя з 9 работ «Успамін пра Русь», 1989—1990). У творах «Збіральнікі галля» (1994), «Збіральнікі камення» (1995), «Малітва» (1997) і інш. асацыятыўна-філасофская трактоўка вобразаў, увасобленая праз нюансавы колеравы лад. Працуе таксама ў плакаце («Не парушаць экалагічную раўнавагу!», «У што веру?»).

Работы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ.

Аўтар шэрагу выставак, у т.л. персанальных, у Беларусі і за мяжой, у ЯпонііКарціна дня: «Узнясенне» Вольгі Даманавай.

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі Катэгорыя:Імігравалі ў Японію з Беларусі Катэгорыя:Мастакі Японіі