Вольга Генадзьеўна Сяргеева (нар. , Мінск) — беларускі суддзя і дзяржаўны дзеяч. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (2008—2023).

Біяграфія У 1974 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1975—1992 гадах працавала юрысконсультам, старшым юрысконсультам у гарадах Ахтубінск, Хмяльніцкі, Ленінакан, Ахалкалакі, Ржэў. У 1993—1997 гадах займала пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка ўпраўлення − начальніка аддзела заканадаўства аб агульных пытаннях рынку і экалогіі, начальніка ўпраўлення гаспадарчага заканадаўства Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

З чэрвеня па снежань 1997 года працавала начальнікам ўпраўлення нарматыўна-прававой работы ААБ «Беларусбанк».

У 1997—1998 гадах узначальвала ўпраўленне заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 1998—2001 гадах — намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 2001 годзе перайшла на работу ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення.

З лютага 2008 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. З лютага 2012 года па люты 2017 года — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З 2013 па 2017 год — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія).

Унесеная ў санкцыйныя спісы краін БалтыіLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus.

26 верасня 2023 года вызвалена ад пасады суддзі Канстытуцыйнага Суда ў сувязі з выхадам у адстаўку.

Узнагароды Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2006)Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Сяргеева Вольга Генадзьеўна .

Міжнародныя санкцыі 24 верасня 2020 года Сейм Літвы ўключыў Вольгу Сяргееву ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы. Гэта рашэнне было прынята ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі