Таццяна Сямёнаўна Бойка, дзяв. Таццяна Сямёнаўна Шляхто () — беларуская скакуха ў вышыню, юрыст. Удзельніца Летніх Алімпійскіх гульняў (1976), суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 1997).
Біяграфія Нарадзілася 24 лістапада 1955 года ў Віцебску.
У скачках у вышыню ў 1976 годзе заняла шостае месца на Алімпійскіх гульнях у Манрэалі, у 1977 годзе заваявала бронзу Універсіяды ў складзе зборнай СССР. У гэтай жа дысцыпліне таксама была чэмпіёнкай СССР 1976 года (з асабістым рэкордам 1,90 м), 1977 года (абодва чэмпіянаты на адкрытым паветры), перамагла і на чэмпіянаце СССР па лёгкай атлетыцы ў памяшканні ў 1977 годзе.
У 1981 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1983 года па 1992 год — выкладчык юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 годзе ў БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прававое рэгуляванне дзяржаўнага ўнутранага крэдыту ў Рэспубліцы Беларусь»Сведения о защите диссертаций по кафедре финансового права и правового регулирования хозяйственной деятельности (по состоянию на октябрь 2011 г.). У 1992—1997 гадах працавала на кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар больш як 40 навуковых публікацый, у тым ліку некалькіх манаграфій у галіне фінансавага права. Мае вучонае званне дацэнта.
Са студзеня 1997 года суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас.
У адказ на рэзкія меры супраць пратэстаў у Беларусі (2020—2021) атрымала забарону на ўезд у краіны ПрыбалтыкіLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus.
Узнагароды Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005); медаль «За працоўныя заслугі» (2019)Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Бойка Таццяна Сямёнаўна .
Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Скакуны ў вышыню СССР Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года