Вядомыя ўраджэнцы Ашмян:
__NOTOC__
Б Андрэй Станіслававіч Барбашынскі (нар. 1970) — беларускі гандбаліст, чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне (Іспанія). Заслужаны майстар спорту СССР. Іван Кузьміч Басько (1925—2014) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Ганаровы грамадзянін г. Ашмяны. Аляксандр Іосіфавіч Батурын (1904—1983) — савецкі оперны спявак (бас-барытон), народны артыст РСФСР (1947), лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1943). Тадэвуш Баркоўскі (1922—2001) — польскі ксёндз. Здзіслаў Беганьскі (1949—2018) — польскі юрыст.
В Ларыса Антонаўна Верамейчык (нар. 1951) — беларускі вучоны-аграхімік, доктар сельскагаспадарчых навук (2009), прафесар (2009).
Г Марк Савельевіч Гельфанд (1899—1950) — літаратурны крытыкhttp://letopis.msu.ru/peoples/2705. Аляксандр Іванавіч Гіруць (нар. 1969) — беларускі матагоншчык. Ірэна Горска-Даменцкая (1910—2008) — польская актрыса. Таццяна Грыневіч-Матафонава (нар. 1977) — беларускі музыкант. Эўгеніюш Гэт-Станкевіч (1942—2011) — польскі мастак.
Д Уладзімір Сцяпанавіч Даўляшэвіч (1956—2018) — майстар спорту СССР па матацыклетным спорце (1981). Эдмунд Іосіфавіч Дзяржынскі (1838—1882) — кавалер ордэна Св. Ганны, бацька Ф. Э. Дзяржынскага. Альдона Дзяржынская (1870—1966) — сястра Ф. Э. Дзяржынскага.
Ж Люцыян Жалігоўскі (1865—1947) — генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.
І Веслаў Іаган (нар. 1939) — польскі юрыст і журналіст.
К Іда Канальска (нар. 1933) — польскі эндакрынолаг. Аляксандр Уладзіміравіч Каршакевіч (нар. 1959) — беларускі гандбаліст, заслужаны майстар спорту СССР. Барыс Данілавіч Крамер (1861—1945) — мастак.
М Віктар Валер’евіч Марціновіч (нар. 1977) — беларускі журналіст, мастацтвазнавец, пісьменнік. Марыя Дзмітрыеўна Міцкевіч (1891—1945) — жонка Якуба Коласа.
П Іван Іванавіч Пляхімовіч (нар. 1978) — беларускі юрыст. Кандыдат юрыдычных навук (2004), дацэнт (2007).
Р Віктар Баляслававіч Рамулевіч (нар. 1950) — Заслужаны трэнер Беларусі. Уладзімір Піліпавіч Рубацкі (1914—1981) — Заслужаны артыст Літоўскай ССР (1959).
С Якаў Сапір (1822—1885) — яўрэйскі пісьменнік, падарожнік. Эдуард Іосіфавіч Сянкевіч (1889—1937) — дзяржаўны дзеяч, член Цэнтральнага выканаўчага камітэта Літоўска-Беларускай Рэспублікі.
Т Аляксандр Леанідавіч Тамковіч (нар. 1963) — літаратар, журналіст.
У Вітольд Урбановіч (нар. 1931) — польскі мастак.
Х Ежы Харасімовіч (1923—2001) — польскі юрыст.
Ц Якаў Міхайлавіч Цукерзіс (1909—1992) — беларускі настаўнік, навуковец. Доктар біялагічных навук.
Ш Дзіяна Шаг (нар. 2000) — беларуская гандбалістка. Пётр Валяр’янавіч Шакола (1946—2018) — беларускі паэт, краязнавец, педагог. Ігар Мікалаевіч Шкуратаў (нар. 1945) — беларускі акварэліст. Сяргей Лявонавіч Шэмет (нар. 1971) — беларускі мастак.
Ю Васіль Адамавіч Юрша (нар. 1956) — беларускі паэт, краязнавец, даследчык у вобласці генеалогіі насельніцтва былога Ашмянскага павета.
Я Чэслаў Янкоўскі (1857—1929) — польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнавец.