Юзаф Нарановіч-Наронскі або Язэп Нарановіч-Наронскі () — вялікалітоўскі інжынер, картограф і гісторык. Пратэстант паводле веравызнання, лічыў сябе русінам.
Вучыўся ў кальвінісцкай гімназіі ў Кейданах і, магчыма, у Нідэрландах. З 1644 года на службе ў Януша Радзівіла, у 1644—1653 гадах зрабіў планы радзівілаўскіх гарадоў ВКЛ. Пасля смерці Януша Радзівіла пераехаў у Прусію да Багуслава Радзівіла. У Прусіі стварыў «Генеральную карту Усходняй Прусіі», падрыхтаваў праект злучэння рэк Нёмана і Прэголі для простай сувязі Прусіі з ВКЛ. Памёр у Кёнігсбергу. Большасць вядомых па крыніцах прац Ю. Нарановіча-Наронскага не захавалася.
Бібліяграфія
«Мастацтва матэматычных навук» (1650), праца па оптыцы, геаметрыі і фартыфікацыі.
«Мастацтва артылерыі» (1665) «Праўдзівая гісторыя манархіі скіфаў і сарматаў» (1670), праца па гісторыі Рэчы Паспалітай.
Крыніцы
Літаратура Нарановіч-Наронскі Ю. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. — Мн: БелЭн, 1999. — С. 277. Катлярчук А. «Уцёкі мазгоў», ці Лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII ст. // Спадчына. 2006. № 1.
Катэгорыя:Картографы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Выпускнікі Кейданскай гімназіі