«Мяне клічуць Чырвоны» () — раман турэцкага пісьменніка Архана Памука, які быў апублікаваны ў 1998 годзе і прынёс яму міжнародную вядомасць.

Апісанне

Дзеянне рамана адбываецца ў 1591 годзе ў асманскім Стамбуле. Прыдворнага мініяцюрыста знаходзяць забітым. Зарыф працаваў над ілюстрацыямі да кнігі, якую таемна замовіў султан Мурад III да тысячагоддзя хіджры. Эніштэ, які быў раней асманскім пасланнікам у Венецыі, знаёмы з італьянскім жывапісам і планаваў аформіць ілюстрацыі да кнігі ў нязвыклым для ісламскага свету еўрапейскім стылі. У заходняга жывапісу ў Стамбуле знаходзіцца шмат праціўнікаў, якія не прымаюць яго адрозненні ад ісламскага мастацтва (рэалізм, выкарыстанне перспектывы, індывідуальны стыль у кожнага мастака). Эніштэ лічыць, што забойства Зарыфа здзейсніў адзін з трох лепшых мініяцюрыстаў — , або . Тым часам , пляменнік Эніштэ, які закаханы ў яго дачку Шэкюрэ, вяртаецца ў Стамбул пасля дванаццацігадовай адсутнасці, пасля чаго спрабуе знайсці забойцу, размаўляючы з трыма падазраванымі і аналізуючы іх малюнкі, і ў той жа час заваяваць сэрца Шэкюрэ.

Мастацкія асаблівасці

Адной з галоўных асаблівасцяў рамана з’яўляецца вялікая колькасць самых разнастайных апавядальнікаў: гэта і галоўныя героі (Кара, Шэкюрэ), і трое падазраваных (акрамя частак, расказаных пад іх імёнамі, ёсць і часткі ад асобы забойцы, які з’яўляецца адным з іх, але апавядае менавіта як забойца, не называючы сваё імя), і другарадныя героі, а таксама ўласцівыя «новаму раману» неадушаўлёныя апавядальнікі, такія як трупы, намаляваная манета, чырвоны колер.

Пасля выхаду рамана за Памукам замацавалася рэпутацыя «турэцкага Умберта Эка». Джон Малан адзначае падабенства кнігі з бестселерам Эка «Імя ружы». Сярод агульных рыс — спалучэнне гістарычнага сэтынга і дэтэктыва. Акрамя таго, у «Імі ружы» пошук забойцы звязаны з сярэдневяковай тэорыяй літаратуры, а ў рамане Памука — з асаблівасцямі мастацтва асманскай мініяцюры.

Прататыпы і гістарычныя алюзіі

У галоўнай гераіні, Шэкюрэ, ёсць два сыны — Архан (малодшы) і Шэўкет (старэйшы). Пры гэтым у Архана Памука ёсць старэйшы брат, эканаміст Шэўкет Памук, а іх маці клічуць Шэкюрэ. Па словах самога Памука, ён перанёс у раман імёны членаў іх сям’і, свае дзіцячыя сваркі са старэйшым братам і некаторыя рысы іх маціПамук Архан. Іншыя колеры. Часткі 60—61..

У рамане згадваюцца рукапісы многіх вядомых твораў («Хасроў і Шырын» Нізамі Гянджэві, «Шах-намэ» Фірдаўсі, «Кніга пра душу» Ібн Каіма аль-Джаузіі і іншыя) і ілюстрацыі да іх. Асаблівая ўвага нададзена мініяцюрам Бехзада.

У культуры

Кніга «Мяне клічуць Чырвоны» была адаптаваная на BBC Radio 4 у 2008 годзе.

У 2014 годзе ў казанскім тэатры Камала паставілі спектакль паводле рамана.

Французская парфумерная марка Мажда Бекалі (Majda Bekkali) выпусціла аднайменныя духі — Mon Nom Est Rouge («Мяне клічуць Чырвоны»), натхнёныя раманам Архана Памука. «Нос» — Сесіль Заракян.

Пераклады

Раман перакладаўся на шматлікія мовы.

Англійскі пераклад рамана, выкананы Эрдагам Гёкнарам, быў уганараваны Дублінскай літаратурнай прэміяй у 2003 годзе.

Прэміі Прэмія Грынцанэ Кавур (2002) Прэмія за найлепшую замежную кнігу (2002) Дублінская літаратурная прэмія (2003), сумесна з перакладчыкам Эрдагам Гёкнарам

Спасылкі Старонка пра кнігу са спасылкамі на рэцэнзіі

Рэцэнзіі

Дзве рэцэнзіі на сайце The Guardian

Катэгорыя:Раманы на турэцкай мове Катэгорыя:Кнігі 1998 года Катэгорыя:Гістарычныя раманы Катэгорыя:Асманская імперыя