Галіна Раманаўна Кадырка (нар. , в. Обаль Шумілінскага раёна — ) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік БССР.
Біяграфія Скончыла Ашмянскае педагагічнае вучылішча (1947). У 1947—1984 гадах працавала настаўніцай пачатковых класаў Жупранскай СШ.
Узнагароды Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Беларусі» прысвоена ў 1971 годзе. Узнагароджана медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970).
Літаратура Вызначыліся працай : заслужаны настаўнік. Кадырка Галіна Раманаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 562. Кадырка Галіна Раманаўна (1924—2006) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г. У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 21.