Станіслава Станіславаўна Сарока (нар. ) — ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці.
Біяграфія З 1957 года працавала ў калгасе імя Пушкіна (калгас імя Леніна). З 1961 года даярка. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975).
Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973).
Літаратура Сарока Станіслава Станіславаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 23. Сарока Станіслава Станіславаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 556. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання