Яўгенія Васільеўна Сікорская (, Энгельс Саратаўскай вобласці — ) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі.
Біяграфія Скончыла Саратаўскі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі СССР (1944). Працавала ў апараце Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1945—1952), у 1952—1975 гадах — выкладчык Ашмянскага ПТВ № 192.
Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі» прысвоена ў 1967 годзе.
Літаратура Сікорская Яўгенія Васільеўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2016. — С. 10. Сікорская Яўгенія Васільеўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 564.