Медаль да 40-х угодкаў Другога Усебеларускага Кангрэсу — медаль, прысвечаны саракавой гадавіне Другога Усебеларускага кангрэсу і выдадзены прыхільнікамі Беларускай цэнтральнай рады ў ЗША ў 1984 годзе. Захоўваецца ў калекцыі БІНіМа.
Апісанне На бронзавым медалі ў цэнтры выява Пагоні і дата «27.6.1944» (дата прывядзення кангрэсу), а вакол надпіс: «1984 — 40-ыя ўгодкі Другога Ўсебеларускага Кангрэсу». На адваротным боку ў цэнтры партрэт Радаслава Астроўскага і гады ягонага жыцця «1887» і «1976», а ўверсе і ўнізе надпіс «Радаслаў Астроўскі Прэзыдэнт БЦР».
Спасылкі
Мэдаль да 40-х угодкаў Другога Усебеларускага кангрэсу
Катэгорыя:З’явіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:1984 год у ЗША Катэгорыя:Беларуская дыяспара Катэгорыя:Узнагароды Беларускай цэнтральнай рады