Ігар Іванавіч Абрамаў (нар. , Брэст) — беларускі спецыяліст у галіне мікра- і нанаэлектронікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1999).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Радыёфізіка і электроніка», 1976).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1976—1983, малодшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1983, факультэт радыётэхнікі і электронікі, кафедра мікра- і нанаэлектронікі, прафесар, з 1997 — загадчык НДЛ «Фізіка прыбораў мікра- і нанаэлектронікі»).
Навуковыя інтарэсы: фізіка і мадэляванне прыбораў мікра- і нанаэлектронікі; мозг чалавека.
Бібліяграфія Многомерное моделирование физических процессов в структурах кремниевых интегральных микросхем : диссертации … доктора физико-математических наук : 05.27.01 : защищена 21.05.1993 : утверждена 00.00.1994 / Абрамов Игорь Иванович. — Минск, 1993. Лекции по моделированию элементов интегральных схем / И. И. Абрамов. — Москва ; Ижевск, 2002. Моделирование элементов интегральных схем : курс лекций : [в 2 ч.] / И. И. Абрамов. — Минск, 1999―2000. — 2 ч. Проектирование аналоговых микросхем для прецизионных измерительных систем / И. И. Абрамов, О. В. Дворников. — Минск, 2006.
Літаратура
Абрамов Игорь Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 8. Абрамов Игорь Иванович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники : история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 219—220.
Катэгорыя:Фізікі Беларусі