Глыбоцкі Дом рамёстваў — заснаваны ў 1989 годзе, з'яўляецца найстарэйшым домам рамёстваў у Віцебскай вобласці.
Гісторыя Сёння ў Доме рамёстваў прадстаўлена 11 напрамкаў, сярод якіх разьба і роспіс па дрэве, ганчарства і лепка з гліны, вышыўка, бісерапляценне, выраб беларускай лялькі. Кожны кабінет – свайго роду музей па захаванні народнай творчасці. Неаднаразова майстры прэзентавалі свае вырабы на розных выставах, станавіліся прызёрамі, пераможцамі абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў .
Упершыню ідэя адраджэння традыцыйных рамёстваў выразна прагучала на Глыбоччыне ў сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Тады ж быў створаны і клуб народных майстроў «Крыніца», які ў хуткім часе атрымаў званне народнага. Творчае аб’яднанне, у склад якога ўваходзіла каля 350 мясцовых умельцаў, узначальвала Аліна Юргель.
Праз некалькі гадоў у райцэнтры адкрыўся Дом рамёстваў. Сёння майстры актыўна займаюцца навукова-даследчай працай, напрыклад, па вывучэнні старадаўняй тэхналогіі роспісу па палатне. Майстры займаюцца адраджэннем традыцыі маляваных дываноў, запачаткаваных вядомым рэгіянальным мастаком Язэпам Драздовічам. Таксама праводзіцца праца па рэканструкцыі і адраджэнні вырабу мясцовых традыцыйных строяў, рознага часу, ад глыбоцкай старажытнасці да першай паловы XX ст.
Майстры прымаюць актыўны ўдзел у афармленні ўсіх традыцыйных святаў Глыбокага і Глыбоцкага раёну: Вішнёвага фэсту, Дударскага Рэю, купалля, дажынак, мядовага спасу і інш.
Кіруе творчым калектывам народны майстар Беларусі Святлана Скавырка. У гарадскім пасёлку Падсвілле працуе філіял Дома рамёстваў. У 2010 гадзе пры Доме Рамёстваў адчыніўся салон-крама сувеніраў.
Спасылкі Дом рамёстваў, ДУК. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае
Катэгорыя:Глыбокае Катэгорыя:Культура Глыбоцкага раёна