Нараджэнне Маці Божай — абраз, створаны да 1700 года, са Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў в. Рухча 1 Столінскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .

Паходжанне Абраз выяўлены 32-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1977 годзе ва ўніяцкай царкве Нараджэння Маці Божай у в. Рухча Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Ікона раскрыта рэстаўратарам Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР П. Р. Журбеем у 1978 годзе (Мінск)Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 136—137..

Этнаграфічнае значэнне На абразе добра відаць ручнікі ў безузорыстыя чырвона-чорныя палосы. Такі дэкор пераважае на большасці вырабаў Піншчыны і суседніх са Столінскім раёнах (Драгічынскі, Бярозаўскі, Івацэвіцкі)Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў. — Іл. 66.Беларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 323—324..

Выстаўкі Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Іканапіс Беларусі XVII—XVIII стст. Яраслаўль. Масква. 1990 Мастацтва Брэстчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1993 Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000

Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэлігія ў Столінскім раёне Катэгорыя:Рухча 1