Таі́ці (, ) — галоўны востраў архіпелага Астравы Таварыства і ўсёй Французскай Палінезіі. На востраве размешчаны адміністрацыйны цэнтр Французскай Палінезіі — горад Папеэтэ. Насельніцтва каля 170 тыс. чалавек.

Плошча 1043 (1042) км². Востраў Таіці вулканічнага паходжання і складаецца з двух выразных частак, спалучаных паміж сабой вузкім перашыйкам. Паўночная частка — густа заселены востраў Таіці-Нуі (Вялікі Таіці), паўднёвая частка — амаль бязлюдны Таіці-Іці (Малы Таіці). Вышыні да 2241 м. Вакол вострава каралавыя рыфы.

Насельніцтва У складзе насельніцтва пераважаюць палінезійцы (83 %), вялікая доля еўрапейцаў (11 %). Дакладная дата засялення вострава невядомая (паміж 300 да н.э. і 300 н.э.). Вядома, што таіцянскае насельніцтва паходзіць ад перасяленцаў з іншых палінезійскіх астравоў, такіх як Тонга і Самоа.

Зноскі

Літаратура

Таи́ти // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі