Тодар Лемяшонак (, в. Лягезы Мінскай губерні Расійскай імперыі, цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласціЭміграцыйная гісторыя ў асобах. 30 кастрычніка. Тодар Лемяшонак — ) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.
Біяграфія Перад пачаткам Другой сусветнай вайны служыў у польскім войску. У 1939 годзе трапіў у палон і вывезены ў Германію. Па заканчэнні вайны апынуўся ў беларускім лагеры для перамешчаных асоб, адкуль у 1947 годзе выехаў на працу ў Вялікабрытанію.
У Вялікабрытаніі першапачаткова працаваў на сельскай гаспадарцы. Потым пасяліўся ў Брадфардзе. З 1947 года быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, актывістам аддзела ў Брадфардзе, у 1976—1991 — старшынёй мясцовага аддзела ЗБВБ. З 1949 года быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў. Радны БНР у Вялікабрытаніі. Выконваў абавязкі скарбніка Беларускага грамадскага клуба «Сакавік», а таксама шмат гадоў быў адміністратарам Беларускага дома ў Брадфардзе.
Памёр 30 кастрычніка 2000 года. Пахаваны ў Брадфардзе на Scholemoor Сemetery.
Сям’я
Маці — Ганна Лемяшонак.
Жонка — Марыя Лемяшонак.
Тодар Лемяшонак — стрыечны дзед па маці беларускага паэта Віктара Шніпа.
Літаратура Віктар Шніп. Тутэйшая туга. Паэзія і проза // Выдавецтва «Чатыры Чвэрці». Мінск, 2014
Спасылкі Радыё Свабода. «Камяністая дарога зь Беларусі ў Брадфард»
Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне