Брацкая магіла — вайсковае пахаванне савецкіх воінаў і партызан ў в. Агародня Гомельская, Добрушскі раён, Гомельская вобласць. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя Пахаваны 38 салдат і адзін партызан, якія загінулі ў кастрычніку 1943 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. У 1956 годзе на магіле ўсталяваны помнік-скульптура ваяра ў поўны рост з аўтаматам у правай руцэ.
Помнік Пляцоўка перад надмагільнай пабудовай па перыметры агароджана плотам з бетонных секцый і выкладзена фігурнай ходнікавай пліткай. На пляцоўцы па абодва бакі ад помніка знаходзяцца два кветнікі.
Надмагільная пабудова ўяўляе сабою цагляны пастамент кубічнай формы, пакрыты тынкоўкай. На асабовым боку пастамента нанесены імёны ваяроў загінулых у Вялікую Айчынную вайну і надпіс «Тут пахавана 39 чалавек, у тым ліку 19 невядомых. Вечная памяць загінулым героям»Звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях (Добрушскі раён, Гомельскай вобласці) .
Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1943 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Агародня Гомельская Катэгорыя:Брацкія магілы Добрушскага раёна