Перавалочча () — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Руднянскім раёне. Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 6 км на поўнач ад раённага цэнтра, за 1,5 км ад аўтадарогі Дзямідаў — Рудня). Насельніцтва — 284 жыхары (2012). Адміністрацыйны цэнтр Перавалоцкага сельскага паселішча.
Гісторыя Назва паходзіць ад слоў волак, перавалок. У старажытнасці тут была частка шляху з вараг у грэкі (судны перацягваліся з ракі Бярэзіна у возера Вялікае Рутавеч і далей ужо водным шляхам у Касплю).
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы знаходзіўся фашысцкі канцлагер для савецкіх ваеннапалонных.
Славутасці Гарадзішча тушамлінскіх плямёнаў трэцяй чвэрці I тысячагоддзя н.э. у 1 км на захад ад вёскі.
Вядомыя асобы У вёсцы нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Трудалюбаў В. І.
Спасылкі Переволочье / Энцыклапедыя Смаленскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць)