Людміла Леанідаўна Пуце́йка (у дзявоцтве Хацановіч; нар. , г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіліся ў сям’і мастака Леаніда Антонавіча Хацановіча. Мела сястру Таісію, таксама мастачку. Скончыла ў 1975 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці».

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Творчасць Сярод твораў: габелены «Свята жыцця» (1984), «Палессе» (1985), «Кветкі Усць-Ілімску» (1986), «Вясна» (1990), трыпціх «Мой родны кут» (1997), жывапісныя кампазіцыі «Экспромт» (1986), «Вясковае лета» (1988), «Песня вясны», «Метамарфозы» (абедзве 1989), цыклы «Святло» (1991), «Кветкі зямлі» (1997—2000); серыя акварэляў «Вясна ў Гурзуфе» (1986) і інш. Творы вылучаюцца вытанчанасцю рысунка, багатай нюансіроўкай колеравых суадносін, ураўнаважанасцю кампазіцыі.

Сям’я У шлюбе з мастаком Аляксандрам Пуцейкам.

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-габеленісты Беларусі