Адрыяна Сальвацьера Арыаса (; нар. 3 чэрвеня 1989, Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, БалівіяAdriana Salvatierra Arriaza ) — балівійскі палітычны дзеяч. На працягу некалькіх гадзін 10 лістапада 2019 года дэ-юрэ выконвала абавязкі прэзідэнта Балівіі, не ўступаючы пры гэтым афіцыйна на пасаду. Аднак неўзабаве падала ў адстаўку.
Біяграфія Уступленне Адрыяны Сальвацьеры ў палітыку пачалося ў 2005 годзе, калі ёй было ўсяго 16 гадоў. Яна ўступіла ў шэрагі «Руху да сацыялізму». У 2014 годзе моладзевая арганізацыя партыі абрала яе кандыдатам у сенатары за яе прафесіяналізм і нізавую працу з грамадскімі, грамадзянскімі і сялянскімі арганізацыямі. Яна была абраная ў Сенат ва ўзросце 26 гадоў у 2015 годзе ад Дэпартамента Санта-Крус. У 29 гадоў Сальвацьера была самым маладым старшынёй Сената ў гісторыі БалівііTake Five: «I truly believe it takes a revolutionary process to achieve equality».
Са студзеня 2019 года была старшынёй сената Балівіі.
10 лістапада 2019 года Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес абвясціў аб сваёй адстаўцы пасля пратэстаў і ўльтыматуму ад вайскоўцаў. Услед за ім сваю пасаду пакінуў віцэ-прэзідэнт краіны Альвара Гарсія Лінера. Наступны ў чарзе на выкананне абавязкаў прэзідэнта быў старшыня Палаты дэпутатаў Віктар Борда, які, аднак, сышоў у адстаўку раней за прэзідэнта Маралеса. Паводле Канстытуцыі ў такім выпадку выконваць абавязкі прэзідэнта павінна Старшыня Сената Адрыяна СальвацьераПолучившая президентскую власть спикер сената Боливии ушла в отставку.
Сальвацьера абвясціла аб сваёй адстаўцы ў гэты ж дзень і папрасіла прытулку ў мексіканскім пасольстве ў Ла-Пасе, неўзабаве пасля таго, як гэта зрабіў Маралес ва ўмовах палітычнага крызісу ў краінеBolivian Senate President Salvatierra announces resignation. Другі віцэ-старшыня Сената Жанін Аньес, у сілу адмовы першага віцэ-старшыні, тады змяніла яе на пасадзе. Аднак пазней Сальвацьера сцвярджала, што, хоць яна і падала ў адстаўку, сенат да таго часу яе яшчэ не прыняў, і, такім чынам, яна заставалася старшынёй Сената.
Сенат канчаткова прыняў яе адстаўку 14 лістапада 2019 года і выбраў Моніку Ева Копа новым старшынёй.
Крыніцы
Спасылкі Старонка ў Facebook Старонка ў Instagram
Катэгорыя:Прэзідэнты Балівіі Катэгорыя:Жанчыны-прэзідэнты