Ян Рапале́ўскі, або Іаан Віцебскі — беларускі мастак XVIII ст. Аформіў «Ілюстраваны нотны ірмалой» (1741) з Іаана-Багаслоўскай царквы ў Віцебску і стварыў для яго каля 30 заставак. Уставіў у гэты ж рукапіс створаныя ім у 1700 і 1744 мініяцюры «Нараджэнне Хрыста» і «Дванаццацігадовы Хрыстос у Іерусалімскім храме сярод настаўнікаў», у якіх адышоў ад кананічных схем, выявіў кампазіцыйную здольнасць.
Літаратура Высоцкая Н. Ф. Материалы к истории станковой живописи Белоруссии XVI—XVIII вв. // Музей: Худож. собр. СССР. М., 1983. Сб. 4.
Катэгорыя:Мастакі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі