Про́са (Panicum) — род аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў, налічваецца каля 500 відаў.
З III тысячагоддзя да нашай эры проса вырошчваюць як сельскагаспадарчую культуру ў Кітаі і Манголіі.
Пераважна вырошчваецца . Са збожжа проса вырабляюць крупы. Проса з’яўляецца каштоўнай крупяной культурай, якая здольная забяспечыць адносна высокія і даволі стабільныя ўраджаі нават у засушлівыя гады. Пры выкананні тэхналогіі гадоўлі яно дае часта больш высокія ўраджаі, чым іншыя збожжавыя культуры.
Пасяўныя плошчы проса займаюць чацвёртае месца ў свеце сярод асноўных збожжавых культур. У апошнія гады вытворчасць проса павялічылася ў шматлікіх краінах Амерыкі, Еўропы і Азіі.
Гл. таксама Яглі Бяссольнік
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Просавыя Катэгорыя:Збожжавыя культуры