Валянціна Іванаўна Садоўская (нар. , в. Юраўляны Сакульскі павет Падляскае ваяводства) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы (1968), Мінскую ВПШ (1987).
Працоўную дзейнасць пачала ў 1968 годзе настаўніцай сярэдняй школы ў Івацэвіцкім раёне. 3 1972 года настаўніца, намеснік дырэктара сярэдняй школы № 2 Кобрына, у 1978—1983 гадах працавала ў апараце Кобрынскага гаркома КПБ і Брэсцкага абкома КПБ, сакратаром выканкома Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў. 3 1983 года сакратар, 2-і сакратар Кобрынскага гаркома КПБ. 3 1995 года старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў. 3 1981 года выбіралася дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання, старшыня Кобрынскага раённага савета жанчын грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын»Яны кіравалі горадам і раёнам.
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў