Ілья Майсеевіч Падбярэзін (нар. , г. Навазыбкаў Чарнігаўскай губерні, Расія — , Рыга) — савецкі военачальнік, палкоўнік (1942).

Біяграфія Скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзе і Генеральнага штаба.

Удзельнік Грамадзянскай вайны. Быў ад’ютантам камандзіра палка, затым скончыў кароткатэрміновыя курсы камандзіраў у Кіеве і служыў да канца Грамадзянскай вайны. У 1933 годзе закончыў акадэмію імя Фрунзе.

У гады Вялікай Айчыннай ваяваў на розных франтах. У ліпені 1944 года ў складзе 692-га стралковага палка ўдзельнічаў у вызваленні Кобрына (полк атрымаў ганаровае найменне Кобрынскага).

З 1963 года ў адстаўцы.

Узнагароды За ўмелае кіраўніцтва ў баі і праяўленую ініцыятыву і мужнасць за вызваленне г. Рыгі ўзнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трымя ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Кутузава і больш за дзесяць медалёў.

Ганаровы грамадзянін г. Кобрына, звання ўдастоены ў 1974 годзе (рашэнне выканкама Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў № 104 ад 14.06.1974).

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кобрына Катэгорыя:Удзельнікі вызвалення Магілёва Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Удзельнікі Ржэўскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Маскву Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кавалерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі баёў на возеры Хасан Катэгорыя:Ваеннапалонныя Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Палкоўнікі СССР