Аляксей Антонавіч Марачкін (Псеўданімы: Алесь Мара; нар. 10 сакавікаАфіцыйна. Мастак адзначае — 30 сакавіка. 1940, в. ПапоўшчынаПаводле інш. звестак у в. Язёры Чэрыкаўскага раёна., цяпер Карпаўскі Чэрыкаўскага раёна) — беларускі жывапісец, педагог.

Біяграфія Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1972, цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). Член Саюза мастакоў (з 1977). Працаваў у Мінску, пэўны час як вольны мастак, пасля — галоўным мастаком Мастацкага фонду. У 1988—1997 г. працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, выкладаў, загадваў кафедрай жывапісу. Член БНФ (з 1989). Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня мастацкай суполкі «Пагоня».

Творчасць Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года. Працуе пераважна ў станкавым жывапісе ў жанрах партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа і нацюрморта. Тэматыка яго твораў прысвечана гістарычным падзеям мінулага і сучаснасці, раскрывае багацце духоўнай культуры беларускага народа. Для ранніх твораў характэрны рэалістычная манера адлюстравання ў спалучэнні з аб’ёмна-пластычным, рэльефным пісьмом і сімволіка-алегарычнымі матывамі. 3 1990 творы набываюць характар фармалістычных кампазіцый з камбінаванай манерай выканання і ўмоўнай перадачай аб’ёму.

Стварыў партрэты выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры: «Цётка» (1976), «Пачатак. Францыск Скарына» (1978), «М. Гусоўскі» (1980), «Вераніка і Максім» (1981), «Рагнеда» (1982), «Кірыла Тураўскі» (1987), «Сымон Будны» (1989), «Канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега» (1994), «Мікола Ермаловіч» (1994), «Я. Кулік» (1999) і інш., серыю партрэтаў «Мае сучаснікі» (1980); філасофска-алегарычныя трыпціх «Размова аб вечнасці. Скарына і Парацэльс» (1989—90), цыкл твораў «Народныя легенды і паданні» (1990—91). Сярод тэматычных кампазідый: «Мара пра палёт» (1974), «Жанчына з бульбай» (1975), «Гуканне вясны» (1976), «Чаканне» (1979), «Чароўныя арэлі» (1980), «Суладдзе» (1983), «Хто з вас без граху?» (1989), «Цяжар» (1991). Аўтар шматлікіх пейзажаў: «Адліга» (1974), «Дарога» (1976), «Абуджэнне» (1978), «Імкненне» (1979), «Рэчка Мнюта. Па мясцінах Я. Драздовіча» (1978) і інш. Чарнобыльская тэма адлюстравана ў творах «Планета Палын» (1987), «Хадора» (1989), «Маці Божая ахвяр Чарнобыля» (1990), «Палеская мадонна» (1991) і інш. Да тэм беларускага фальклору звярнуўся ў творах «Прывіды зімы», «Святаяннік» (абодва 1991), «Жывы куст», «Кароль птушак», «Начны прывід» (усе 1992).

Эксперыментуе ў матэрыяле. Аўтар шматлікіх маляваных дываноў.

Працы А. Марачкіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, ў Мастацкай галереі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у музеях і прыватных галерэях Беларусі, Польшчы, Германіі, ЗША.

Аўтар паэтычнай кнігі «Калодзеж у жыце».

Узнагароды Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў справе нацыянальнага адраджэння, прапаганду культурнай спадчыны беларускага народа (1992). Двойчы адмовіўся ад ганаровага дзяржаўнага звання: «Заслужаны мастак БССР» у 1989 годзе, пратэстуючы супраць сістэмы дзяржаўнага патранату і кантролю за мастацтвам, і «заслужаны мастак Рэспублікі Беларусь» у 1995 як пратэст супраць антыбеларускай і антыдэмакратычнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.

Літаратура

Спасылкі

Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Аляксей Марачкін святкуе 75-годдзе — інтэрв’ю // Наша Ніва, 30 сакавіка 2015 Алесь Марачкін напісаў саркастычны верш пра помнік гарадавому // Наша Ніва, 4 сакавіка 2017 Выстаўка Алеся Мары (Аляксея Марачкіна) «Збор-1», 7 — 15 снежня 2017 года ПолацкАРТ. Выстаўка твораў Аляксея Марачкіна. Полацкая мастацкая галерэя, 20 красавіка — 13 траўня 2018 Аляксей Марачкін стварыў новую карціну «Астравіцяне» // Наша Ніва, 15 лістапада 2018

Гл. таксама Маляваныя дываны

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя