Адэская нацыянальная акадэмія харчовых тэхналогій — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхналагічнага профілю, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Гісторыя Заснавана 20 кастрычніка 1902 года як Адэская школа мукамолаў. Першай і адзінай у краіне вышэйшай навучальнай установай збожжаперапрацоўчага профілю стаў тэхнікум тэхналогіі збожжа і мукі, адкрыты 22 чэрвеня 1922 года на базе Адэскага млынова-тэхнічнага вучылішча. У 1928 годзе тэхнікум быў ператвораны ў Адэскі політэхнікум тэхналогіі збожжа і мукі з трыма факультэтамі: тэхналагічным, механічным і хлебапякарным. Політэхнікум у 1929 годзе быў рэарганізаваны ў Інстытут тэхналогіі збожжа і мукі імя І. В. Сталіна. Найважнейшай вяхой у гісторыі інстытута стаў 1969 год. У выніку рэарганізацыі двух адэскіх ВНУ - Адэскага тэхналагічнага інстытута і Адэскага інстытута харчовай і халадзільнай прамысловасці быў утвораны фактычна новы, найбуйнейшы ў краіне інстытут харчовага профілю. У 1970 годзе Савет Міністраў УССР пераназваў новы інстытут у Адэскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці імя М. В. Ламаносава. У такой якасці інстытут праіснаваў да 20 лістапада 1994 года, калі яму быў прысвоены статус акадэміі. З гэтага ж часу ВНУ стала называцца Адэскай дзяржаўнай акадэміяй харчовых тэхналогій.

Структура Факультэты Тэхналогіі збожжа і збожжавага бізнесу Тэхналогіі і таваразнаўства харчовых прадуктаў і харчовага бізнесу Тэхналогіі віна і турыстычнага бізнесу Інавацыйных тэхналогій харчавання і рэстаранна-гатэльнага бізнесу Камп'ютарных сістэм і аўтаматызацыі Эканомікі, бізнесу і кантролю Менеджменту, маркетынгу і лагістыкі Нафты, газу і экалогіі Камп'ютарнай інжынерыі, праграмавання і кіберабароны Нізкатэмпературнай тэхнікі і інжынернай механікі

Каледжы Механіка-тэхналагічны прафесійны каледж Прафесійны каледж нафтагазавых тэхналогій, інжынерыі і інфраструктуры сэрвісу Прафесійны каледж прамысловай аўтаматыкі і інфармацыйных тэхналогій Адэскі тэхнічны прафесійны каледж

Спасылкі Афіцыйны сайт установы

Катэгорыя:1902 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Адэсы