Бітва за Насірыю — бітва, якая вялася паміж марской пяхотай ЗША і іракскімі войскамі падчас амерыканскага ўварвання ў Ірак. Горад Насірыя ляжыць на беразе ракі Еўфрат за 362 км на паўднёва-ўсход ад Багдаду. Яго насельніцтва складаецца амаль цалкам з мусульман-шыітаў. У ноч на 25 сакавіка асноўная частка марпехаў прайшлі праз горад па мастах і пачалі наступленне на поўнач у бок Багдаду. Аднак баявыя дзеянні працягваліся ў горадзе да 1 красавіка, калі іракскі супраціў тут быў зламаны.

Абстаноўка 2-я экспедыцыйная брыгада марской пяхоты ЗША (Мэтавая група Тарава) пасля высадкі на тэрыторыі Ірака атрымала наступную задачу: заняць два масты ў межах Насірыі, стварыўшы калідор для 1-га палка марскіх пяхотнікаў і 6-га інжынернага батальёна, каб яны прайшлі на поўнач праз горад па шашы 7. У горадзе знаходзілася штаб-кватэра 3-га корпуса іракскай арміі. 51-я механізаваная брыгада была накіравана на поўдзень на абарону нафтавых радовішчаў, 6-я механізаваная брыгада канцэнтравалася каля Эль-Амары, а тры брыгады былі пакінуты для абароны Насірыі.

Ход бітвы Засада на канвой Кінга Каля 6 гадзін раніцы 23 сакавіка рамонтная брыгада 507-й рамонтнай роты СВ ЗША (18 адзінак тэхнікі і 31 салдат) прапусціла паварот з шашы 8 і працягнула рух па шашы 7, да Насірыі, на варожую тэрыторыю. Канвоем камандаваў капітан Трой Кінг, які не меў вопыту і адпаведнай падрыхтоўкіLowry, p. 88. Група была заўважана іракскімі войскамі, як толькі яна прайшла КПП каля ракі Еўфрат. Пасля праходжання казармаў Аль-Кудс на паўночнай ускраіне горада Кінг зразумеў, што заблукаў, і канвой пачаў шукаць шляхі пакінуць горадLowry, p. 131. Каля 7 раніцы канвой трапіў у засаду: іракскія войскі ўдарылі па ім з РПГ, мінамётаў і танкаў. 11 салдат былі забіты, некалькі, у тым ліку Уільям Джонсан і Джэсіка Лінч, трапілі ў палон. Прынамсі 15 з 18 амерыканскіх транспартных сродкаў былі знішчаны. Некаторыя з іх збочылі з дарогі і разбіліся пры спробе пазбегнуць агню. Адзін грузавік быў раздушаны іракскім танкам Тып 69-QMLowry, p. 139. Тым не менш, некалькі салдат стрымлівалі наступленне праціўніка на працягу амаль гадзіны. Да гэтага часу рота 2-й марской экспедыцыйнай брыгады (Мэтавая група Тарава) пад камандаваннем маёра Уільяма Піплза прыбыла на дапамогу і эвакуявала пакінутых у жывых.

Асобныя сутычкі У той жа дзень 18 амерыканскіх салдат 1-га батальёна 2-га палка марскіх пяхотнікаў былі забіты, а 8 дэсантных транспартаў выведзены з ладу ў цяжкіх баях з іракскімі войскамі вакол канала Садама.

Тым часам штурмавік Fairchild Republic A-10 Thunderbolt II ВПС ЗША памылкова абстраляў дэсантны транспарт, забіўшы па меншай меры аднаго марскога пяхотнікаKrakauer, Jon, «Where Men Win Glory: The Odyssey of Pat Tillman.» Doubleday, New York (2009).. Пасля было высветлена, што экіпаж штурмавіка не быў апавешчаны аб тым, што марскія пяхотнікі зайшлі так далёка на поўнач, і таму прыняў іх за войскі праціўнікаLowry, pp.198-199.

Яшчэ два марскія пяхотнікі, капрал Джэймс Эванс і сяржант Брэдлі Кортхаус, патанулі пры спробе перасекчы канал Садама пад агнём на наступны дзень.

Прарыў амерыканцаў на поўнач Увечары 24 сакавіка 2-і разведвальны батальён арміі ЗША прабіўся на поўнач ад канала Садама, перарэзаў шашы 7 і стаў умацоўваць плацдарм. Пасля прыбыцця эскадрыллі верталётаў Cobra і танкаў Абрамс іракскі супраціў паў. У той жа вечар марпехі заняліся ліквідацыяй снайперскіх кропак, якія перашкаджалі прасоўванню салдат кааліцыі на поўнач, на Багдад. У прыцемках амерыканскія войскі стварылі перыметр за 15 км на поўнач ад Насірыі. Іракскія танкі і пяхота распачалі атаку, аднак яна была адбіта сіламі танкаў і мінамётнага ўзвода. Апошняя атака іракцаў была адбіта на досвітку. Каля 300 іракскіх байцоў былі забіты.

Да 27 сакавіка іракскі супраціў у горадзе быў практычна зламаны, і эпіцэнтр бітвы зрушыўся ў бок зачыстак мясцовасці і пошукавых аперацый. Невялікія групы фідаінаў Садама хаваліся па ўсім горадзе і перыядычна абстрэльвалі кааліцыйныя патрулі са стралковай зброі і РПГLowry, pp. 354—355. Раніцай два разведчыкі знайшлі патанулы танк М1А1 Abrams на дне ракі. Танк лічыўся зніклым без вестак з ночы 24—25 сакавіка. Унутры былі знойдзены целы чатырох марскіх пяхотнікаў з 1-га танкавага батальёнаLowry, p. 256.

Зноскі

Літаратура The battle of an Nasiriyah // Marine Corps Gazette. — 2003. — September (т. 87, № 9). — С. 40, 42, 44, 46. Dunfee, David R. Ambush Alley Revisited // Marine Corps Gazette. — 2004. — March (т. 88, № 3). — С. 44—46. Lowry, Richard S. Marines in the Garden of Eden: The Battle for An Nasiriyah — Berkley Hardcover, 2006. — ISBN 0-425-20988-1. Livingston, Gary. An Nasiriyah: The Fight for the Bridges — Caisson Press, 2004. — ISBN 1-928724-04-3. Pritchard, Tim. Ambush Alley: The Most Extraordinary Battle of the Iraq War — Presidio Press, 2007. — ISBN 0-89141-911-X.

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Сакавік 2003 года Катэгорыя:Канфлікты 2003 года