Барыс Леанідавіч Аляксе́енка (, г. Елісаветград, цяпер Украіна — ) — беларускі акцёр.
Біяграфія Вучыўся ў 1929—1931 гадах у Адэскім музычна-драматычным інстытуце імя Бетховена. Працаваў у 1-м Кіеўскім рабочым тэатры. З 1934 года ў Беларускім тэатры рабочай моладзі, з 1937 года ў БДТ-1.
Творчасць Выканаўца характарных роляў: Ясь («Кацярына Жарнасек» М. Клімковіча), Мацейка («Прымакі» Я. Купалы ў спектаклі «Вечар камедый»), Фабіа («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі