Людвік Баця́нскі (; , Плешаў — , ) — польскі афіцэр (палкоўнік) і палітык.
Біяграфія З сялянскай сям’і, брат Яна Бацянскага. Адукацыю атрымаў у школе ў Астрове Велікапольскім і Кэмпне. Служыў у нямецкай арміі. Удзельнічаў у Велікапольскім паўстанні 1918—1919. Змагаўся ў вайне з бальшавікамі 1919—1921 гадоў. У 1930—1934 гадах быў камендантам ваеннай школы пяхоты ў Камарове. З канца 1935 года да мая 1939 года віленскім ваяводам; быў руплівым выканаўцам палітыкі паланізацыі, за што крытыкаваўся нацыянальнымі меншасцямі і апазіцыяйСяргей Чыгрын, Слонімская ссылка Адама Станкевіча, Беларускі гістарычны зборнік, Н. 28, с. 199.. У 1939 годзе прызначаны на пасаду пазнаньскага ваяводы.
У Вераснёўскай кампаніі — генеральны кватэрмайстар урадаA. K. Kunert, Z. Walkowski, Kronika kampanii wrześniowej 1939, Wydawnictwo Edipresse Polska, Warszawa 2005, ISBN 83-60160-99-6, s. 28.. 17 верасня 1939 года на мосце на Чарамошы ў Кутах спрабаваў затрымаць галоўнакамандуючага Маршала Эдварда Рыдзь-Сміглага і не дапусціць, каб ён выехаў. Калі гэтая спроба не атрымалася, Бацянскі спрабаваў застрэліццаDariusz Baliszewski (Дарыўш Балішэўскі), Most honoru, Wprost, nr 1138 (19 września 2004).
Сканаў у эміграцыі ў Лондане, дзе і быў пахаваны«Parlamentarzyści RP — pełny opis rekordu. 000000116», bs.sejm.gov.pl .
Узнагароды Сярэбраны крыж Ордэна Virtuti MilitariRocznik Oficerski 1928, Warszawa 1928, str. 100. (1921) Камандорскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (1936)Zarządzenie o nadaniu Wielkiej Wstęgi Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Komandorskiego z Gwiazdą Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Komandorskiego Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Kawalerskiego Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Oficerskiego Orderu Odrodzenia Polski oraz Krzyża Kawalerskiego Orderu Odrodzenia Polski (M.P. 1936 nr 263 poz. 468) Афіцэрскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (1932)Zarządzenie o nadaniu Krzyża Komandorskiego z Gwiazdą Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Komandorskiego Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Oficerskiego Orderu Odrodzenia Polski oraz Krzyża Kawalerskiego Orderu Odrodzenia Polski M.P. 1932 nr 259 poz. 295 Крыж Незалежнасці з мячамі (1932)Zarządzenie o nadaniu Krzyża Niepodległości z Mieczami, Krzyża Niepodległości i Medalu Niepodległości (M.P. z 1932 r. Nr 217, poz. 249) Крыж Храбрых (перад 1923)Rocznik Oficerski 1923, Warszawa 1923, str. 69. Залаты Крыж Заслугі (1925)M.P. z 1925 r. Nr 102, poz. 438 Жалезны крыж 2-га класа (Германская імперыя, перад 1918)Andrzej Krzak, PUŁKOWNIK DYPLOMOWANY LUDWIK BOCIAŃSKI — OFICER I WOJEWODA, Rocznik archiwalno-historyczny Centralnego Archiwum Wojskowego Nr 3/32 z 2010 r., caw.wp.mil.pl Ордэн Белага арла 4-я ступень (Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, перад 1928) Ордэн Ганаровага легіёна 5-я ступень (Францыя, перад 1928) Камандорскі Крыж Ордэна Кароны Румыніі (Румынія, перад 1928) Ордэн Белам ружы Фінляндыі 3-я ступень (Фінляндыя, перад 1928) Ордэн Трох зорак 3-я ступень (Латвія, перад 1928)
Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 3 склікання Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Лондане Катэгорыя:Ваяводы пазнаньскія (Польская Рэспубліка) Катэгорыя:Ваенныя Польшчы Катэгорыя:Ваяводы віленскія (Польская Рэспубліка)