Пранглі () — востраў на поўдні Фінскага заліва на тэрыторыі павета Хар’юмаа ў Эстоніі. Агульная плошча — 6,62 км². Насельніцтва (2017 г.) — 169 чалавек.

Геаграфія Востраў Пранглі месціцца па поўдні Фінскага заліва за 21 км на паўночны ўсход ад Таліна, сталіцы Эстоніі. Берагі скалістыя на захадзе і пясчаныя з выдмамі на ўсходзе. Пераважаюць гліністыя глебы з украпваннямі сланцаў. На паверхні часцяком сустракаюцца валуны. Найбольшыя з іх маюць свае назвы.

У 1946—1960 гг. на Пранглі здабывалі прыродны газ.

Прырода Паверхня Пранглі пакрыта лугамі, мяшанымі лясамі і прыбярэжнымі выдмамі. На востраве сустракаецца каля 40 відаў птушак, у тым ліку траўнік, малая крачка, олушы.

Гісторыя У Сярэднявеччы востраў адыгрываў важную ролю ў суднаходстве ў Фінскім заліве. Яго назва Vrangö на скандынаўскіх мовах значыла «заваротак». Звесткі пра наяўнасць паселішча з’явіліся ў 1491 г. Першымі насельнікамі былі шведы, якія займаліся рыбалоўствам.

У нашы дні большасць астравіцян складаюць эстонцы. Насельніцтва сканцэнтравана ў 3 вёсках. Дзейнічае паромная пераправа. Развіваецца турызм.

Спасылкі PRANGLI SAARE ARENGUKAVA Prangli Turismiühistu

Катэгорыя:Астравы Эстоніі Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора