Латвійская акадэмія мастацтваў () — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Агульная характарыстыка Заснавана ў 1919 годзе. Акадэмія знаходзіцца ў неагатычным будынку былой камерцыйнай школы (архітэктар Вільгельмс Бокслафс). Гэта аўтаномная вышэйшая навучальная ўстанова з правам самастойна распрацоўваць уласны статут і вызначаць змест і формы навучання, напрамкі навукова-даследчай работы і іх сутнасць. Навучальныя праграмы рэалізуюцца на дзённай і завочнай формах навучання і толькі на латышскай мове на працягу ўсяго існавання акадэміі.

Падчас навучання ў Латвійскай акадэміі навук можна атрымаць наступныя акадэмічныя ступені: Бакалаўр мастацтваў Магістр мастацтваў Доктар мастацтвазнаўства

Струкутра Латвійская акадэмія мастацтваў прапануе навучанне ў пяці аддзелах - візуальнага мастацтва, візуальнай пластыкі, дызайну, мастацтва аўдыявізуальных медыя і мастацтвазнаўства, якія а'ядноўваюць 14 падсектараў: Аддзел візуальных мастацтваў - жывапіс, графіка, тэкстыльнае мастацтва; Аддзел візуальнай пластыкі - скульптура, кераміка, мастацтва шкла і моды; Аддзел дызайну - функцыянальны дызайн, дызайн металу, экалагічнае мастацтва; Аддзел аўдыявізуальных медыя-мастацтва - візуальная камунікацыя, сцэнаграфія; Аддзел гісторыі мастацтва - гісторыя і тэорыя візуальнага мастацтва і культуры, рэстаўрацыя.

Спасылкі Сайт установы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання

Катэгорыя:Мастацкія вышэйшыя навучальныя ўстановы