Уладзісла́ў Ві́ктар Акі́нчыц (, Заблудаўская парафія — 31 жніўня 1891, Малмыж, Пермская губерня, Расійская імперыя) — лекар, паўстанец 1863 года. Брат Людвіка Акінчыца.
Біяграфія Сын Тадэвуша Акінчыца, брата паўстанцаў 1831 года Фелікса і Людвіка.
Уладзіслаў Акінчыц за ўдзел у паўстання 1863 года быў высланы ў Малмыж на Урале. У хуткім часе вярнуўся на радзіму ў Сялец Пружанскага павета, дзе каля 1870 года ажаніўся. Тут сама ў 1873 у іх сям’і нарадзіўся сын, вядомы польскі інжынер-тэхнолаг Тадэвуш Мар’ян Акінчыц.
Тым не менш, месцам смерці Уладзіслава Акінчыца пазначаны Малмыж, а пахаваны ён у Пярмі на Урале.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:медыкі Польшчы Катэгорыя:Памерлі ў Кіраўскай вобласці