Вышэйшая школа бізнесу «Турыба» () — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Агульная характарыстыка Вучэльня была створана ў 1993 годзе. Мае тры філіялы: ў Ліепаі, Цэсісе і Талсі. Складаецца з чатырох факультэтаў з асноўнымі напрамкамі навучання ў галіне бізнес-адміністравання, права, міжнароднага турызму і камунікацый. Усяго маецца 25 навучальных праграм, якія ўключаюць праграмы прафесійнага бакалаўрыяту, праграмы прафесійнай магістратуры і дактарантуру.

Штогод у школе навучаецца больш за 200 замежных студэнтаў. Гэта першая вышэйшая навучальная ўстанова ў краінах Балтыі і Скандынавіі, якая атрымала акрэдытацыю ад Сусветнай турыстычнай арганізацыі (UNWTO) і міжнародна прызнаную экспертную ацэнку - сертыфікат WTO TedQual. Вышэйшая школа прынята ў члены Міжнароднай асацыяцыі па развіцці бізнес-школ (AACSB International), якая аб'ядноўвае вядучыя бізнес-школы свету, Асацыяцыю еўрапейскіх вышэйшых навучальных устаноў (EURASHE) і Асацыяцыю еўрапейскіх юрыдычных факультэтаў (ELFA).

Факультэты Бізнес-адміністравання Права Міжнароднага турызму Камунікацый

Спасылкі Сайт установы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рыгі Катэгорыя:Бізнес-школы