Юбілейны медаль «350 гадоў казацтву на Беларусі (1654-2004 гадоў)» () — гадавінны медаль, зроблены на замову рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Беларускага казацтва».

Гісторыя 19 лютага 2005 года былі зладжаныя дзеі для святкавання 350-й гадавінны з даты заснавання казацтва ў Беларусі (таксама ў 2005 годзе была 10-я гадавіна з заснавання РГА «Беларускага казацтва»). У рамках святкавання, паводле рашэння савета атаманаў РГА «Беларускага казацтва» быў заснаваны юбілейны медаль. Медалі выраблялася на УП «Творчая дызайн-студыя «Сэнс».

Колькасць Яна створаная ў двух варыянтах: бронзавая і пасярэбраная. Колькасць бронзавых 300 штук. Для ганаровага ўзнагароджання выраблены пасярэбраныя медалі ў колькасці 50 штук.

Апісанне

Медаль мае форму кола дыяметрам 33 мм. Аверс медаля нясе чаканеную выяву Атаманскага крыжа, цэнтральны медальён якога абрамлены цярновым вянком. Літары абрэвіятуры «БК» (Беларускае казацтва) на медальёне выкананыя паглыбленыя і залітыя чырвонай эмаллю. Гарызантальныя канцы крыжа нясуць даты заснавання першага казацкага палка і юбілею: «1654-2004».

У цэнтры рэверсу выбіты выпуклы гарызантальны надпіс на пяць радкоў: «350 ГАДОЎ БЕЛАРУСКАМУ КАЗАЦТВУ № _» (). Нумар медаля рэзаўся штыхелем ўручную пры ўзнагароджанні. Уверсе па дузе выбіты дэвіз: «АЙЧЫНЕ ВЕРНЫЯ» (). Ніжняя частка акружаная паўвянком з лаўровага і дубовых лісцяў, змацаваных спражкай.

Медаль падвешваецца за цэльнаштампованае вушка да пяцікутнай калодкі, абцягнутай складовай стужачкай з рабрыстага шоўку. Правая частка стужачкі колераў афіцыйнага сцяга, левая — Георгіеўскай стужкай. На вушку з абодвух бакоў адчаканенае таўро вытворцы: «Сэнс».

Пасярэбраны варыянт медаля мае абсалютна ідэнтычны дызайн і памеры. На абрэвіятуры адсутнічае чырвоная эмаль.

Спасылкі

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуское Казацтва» Узнагароджанні

Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:2005 год у Беларусі Катэгорыя:Узнагароды Беларускага казацтва