Аперацыя «Фантомны гром» () — ваенная аперацыя, якая пачалася 16 чэрвеня 2007 года, калі шматнацыянальныя сілы Ірака разгарнулі буйныя наступальныя аперацыі супраць «Аль-Каіды», «Арміі Махдзі» і іншых груповак іракскіх паўстанцаў. Гэтая кампанія ўключала аперацыі «Пранізлівы наканечнік» у правінцыі Дыяла, «Факел Марны» і «Арол камандас» у правінцыі Бабіль, «Навязванне закона» ў Багдадзе, «Алджа» ў правінцыі АнбарCurrent Press Releases - MISSING SOLDIERS RECOVERED . Гэтая аперацыя стала адной з найбуйнейшых ваенных аперацый у Іраку з моманту ўварвання ЗША ў 2003 годзе. 14 жніўня было абвешчана, што аперацыя завершана. Кааліцыйныя і іракскія сілы ўварваліся ў раёны, якія раней не знаходзіліся пад іх кантролем, а таксама выціснулі паўстанцкія групоўкі з іх апорных пунктаў у правінцыях Бабіль, Анбар і Дыяла і на паўднёвых ускраінах Багдаду. У ходзе аперацыі іракскія і кааліцыйныя сілы праводзілі рэйды супраць «Аль-Каіды» ў Іраку і падтрымоўваных Іранам ячэек па ўсёй краіне, надаючы асаблівую ўвагу асобным атрадам у Багдадзе і Дыяле.

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Жнівень 2007 года Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Канфлікты 2007 года Катэгорыя:Ліпень 2007 года Катэгорыя:Чэрвень 2007 года