Юрый Фёдаравіч Ступако́ў (, с. Рубцава, Мыцішчынскі раён, Маскоўская вобласць — ) — савецкі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1973), Народны артыст Беларускай ССР (1980).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Рубцава Мыцішчанскага раёна Маскоўскай вобласці. У 1948 годзе паступіў у рамеснае вучылішча, дзе браў удзел у пастаноўках гуртка мастацкай самадзейнасці. Адначасова наведваў гурток мастацкага слова пры Цэнтральным палацы культуры чыгуначнікаў Масквы. З 1953 года праходзіў службу ў Савецкай Арміі. З 1957 года працаваў у Ліпецкім абласным драматычным тэатры, Севастопальскі драматычным тэатры, з 1968 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі.
Член Украінскага тэатральнага таварыства (1967)Ступакоў Юрый Фёдаравіч // Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1969 года.
Творчасць Выканаўца драматычных і характарных роляў. Мастацтва Ступакова вызначаецца глыбінёй пранікнення ў сутнасць вобраза, спалучэннем драматычнага і камедыйнага пачатку, прастаты знешняга малюнка і псіхалагічнай пераканальнасцю. Сярод роляў у рускім тэатры: Немец («Вяртанне ў Хатынь» паводле А. Адамовіча), Навіцкі, Хазяінаў («Трывога», «Соль» А. Петрашкевіча), Карніла («Знак бяды» паводле В. Быкава), Іван Ільіч («Ноч анёла» А. Разанава), Іван Каламійцаў, Сацін («Апошнія», «» М. Горкага), Пабеданосікаў («Лазня» У. Маякоўскага), маркіз дэ Шарон («» М. Булгакава), Васкоў («» паводле Б. Васільева), Макдуф («Макбет» У. Шэкспіра), Шрусберы («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Рычард («» Э. Олбі) і інш.
Здымаўся ў мастацкіх фільмах і серыялах. Дэбют у кіно адбыўся ў ролі Гуркова ў міні-серыяле «Руіны страляюць…» («Беларусьфільм», 1970—1972). Сярод значных роляў: Камандзір («Зімародак», «Беларусьфільм», 1972), Генерал-маёр Віхраў (серыял «Дзяржаўная граніца», «Беларусьфільм», 1982—1986), А. М. Ціхаміраў (галоўная роля, «Культпаход у тэатр», «Беларусьфільм», 1982), Д. С. Рокатаў (міні-серыял «Мяжа магчымага», «Экран», 1984), Дырэктар завода (міні-серыял «Пуць», «Экран», 1986), Дзееў (галоўная роля, «Закон», «Масфільм», 1989), «Чорны бусел» (рэжысёр Віктар Тураў, «Беларусьфільм», 1993), Повар Сцяпан («Пракляты ўтульны дом», «Беларусьфільм», рэжысёр Уладзімір Арлоў, 1998), «Чорны замак Альшанскі» («Беларусьфільм», рэжысёр Міхаіл Пташук, 1983) і інш.
Узнагароды і званні Заслужаны артыст Беларускай ССР (1973) Народны артыст Беларускай ССР (1980) Граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета ЛітССР за ўдзел у Днях літаратуры і мастацтва БССР у Літве і Украіне (1975).
Літаратура
Спасылкі Ступакоў Юрый Фёдаравіч // Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Фонд № 384, вопіс № 1. — Мінск, 2020.
Ступаков Юрий Фёдорович // Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага Фільмаграфія на сайце Анлайн-кінатэатра «Масфільма»
Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Кінаакцёры СССР Катэгорыя:Кінаакцёры Беларусі