Каледж Святога Ігнація Лаёлы () — літоўская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе рэалізацыю прафесійных навучальных праграм неўніверсітэцкага ўзроўню. Сядзіба ўстановы знаходзіцца ў Каўнасе. Заснавальнік — Каўнаская рымска-каталіцкая архідыяцэзія.

Гэта незалежная каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова, якая накіравана на правядзенне інтэграваных навуковых і бізнес-праграм, якія кіруюцца на аснове Ігнацыянскай педагагічнай парадыгмы. Шмат увагі ў педагагічным працэсе надаецца выхаванню хрысціянскіх каштоўнасцей і развіццю пачуцця прыналежнасці да супольнасці, а таксама сацыяльнай адказнасці.

Спасылкі

Сайт установы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з літоўскай мовай навучання Катэгорыя:Каталіцкія навучальныя ўстановы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Каўнаса Катэгорыя:2010 год у Літве