Плошча Леніна (Кірмашовая плошча) — цэнтральная плошча горада Гомеля, асноўны архітэктурны ансамбль, фарміруе прасторавую кампазіцыю адміністрацыйна-грамадскага цэнтра горада.
Гісторыя
Плошча створана ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя. Раней звалася Кірмашовай, была вядома таксама пад назвай Гандаль, бо тут тры разы на тыдзень праходзіў вялікі гандаль. Сяляне прывозілі сюды жыўнасць, сельскагаспадарчыя прадукты, розныя саматужныя вырабы. Ад яе 3 накірунках адыходзілі вуліцы Румянцаўская (цяпер Савецкая), Замкавая (цяпер праспект Леніна) і Фельдмаршальская (цяпер Пралетарская). Дамінантай кампазіцыі быў палац князя Паскевіча, які разам з Петрапаўлаўскім саборам вызначаў сілуэт забудовы цэнтра горада.
У сучасны момант памеры плошчы скарацілася.
Перасякае вуліцы Савецкую Праспект Леніна Пралетарскую
Забудова (пр. Леніна, 2а) — Дом спорту (пр. Леніна, 1) — 12-павярховы будынак Белтэлекама № 1 — Будынак абласнога драматычнага тэатра (1956) — Палацава-паркавы ансамбль: № 4 — Палац Румянцавых — Паскевічаў (канец XVIII—XIX стагоддзе) — № 6 — Петрапаўлаўскі сабор —
Славутасці
Помнік У. І. Леніну (1958) —
Спасылкі