Васіль Карнеевіч Наўро́цкі ( — ) — вучоны ў галіне гігіены, прафесар (1934), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1960), Заслужаны дзеяч навукі Украінскай ССР (1968).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Дзедна Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1921 годзе скончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. У 1921—1924 гадах працаваў сельскім урачом. У 1924—1927 гадах інспектар працы ў Данбасе. З 1927 года працаваў у горадзе Харкаў ва Украінскім навукова-даследчым інстытуце гігіены працы і прафесійных хвароб, пасаду дырэктара якога займаў у 1941—1945 гадах. Адначасова з 1930 года дацэнт, з 1934 года прафесар кафедры гігіены працы Харкаўскага медыцынскага інстытута. У 1939 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Гигиена труда и техника безопасности в производствах нитро- и аминосоединений бензола». У 1942—1943 гадах В. К. Наўроцкі ў Новасібірскім інстытуце ўдасканалення ўрачоў на пасадзе загадчыка кафедры гігіены працы. З 1944 года — загадчык кафедры гігіены працы і прафесійных хвароб Украінскага інстытута ўдасканалення ўрачоў у Харкаве.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 140 навуковых прац (у тым ліку 5 манаграфій і падручніка) па гігіене працы ў хімічнай, вугальнай, горнаруднай, металургічнай прамысловасці, праблемах сілікозу, па эксперыментальна прамысловай таксікалогіі.

Сярода апублікаванага: Действие нитрохлорбензола на сердечно-сосудистую систему — Харьков: 2 полигр. ф-ка , 1939; Медико-санитарное обслуживание промышленных предприятий. — Киев, 1951; Гигиена труда: учебник для санитарно-гигиенических факультетов медицинских институтов. — М.: Медицина, 1967. (2-е выданне — 1974);

Таксама В. К. Наўроцкі ўзначальваў Рэспубліканскую камісію Акадэміі навук Украінскай ССР па барацьбе з сілікозам, уваходзіў у склад праўленняў Усесаюзнага і Украінскага таварыстваў гігіеністаў, быў старшынёй Харкаўскага таварыства гігіеністаў, рэдактарам рэдакцыйнага аддзела «Гігіена» 2-а выдання Вялікай медыцынскай энцыклапедыі і Малой медыцынскай энцыклапедыі.

Узнагароды і званні Ордэн «Знак Пашаны» Медалі Заслужаны дзеяч навукі Украінскай ССР

Літаратура

Петрова З. П. Василий Корнеевич Навроцкий — видный ученый-гигиенист / 3. П. Петрова, В. А. Огнев // Медицинская профессура СССР : материалы международной конференции, Москва, 22 мая 2015 г. / ФГБНУ «Национальный НИИ общественного здоровья им. Н. А. Семашко». — Москва, 2015. — С. 216—217.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бабруйску Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Акадэмікі АМН СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Харкаўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Аўтары падручнікаў