Яўген Пятровіч Пулхаў (, Баранавічы — , Пінск) — беларускі мастак, педагог.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка, машыніста паравоза. У 1922 годзе яго бацька пераехаў з сям’ёй у г. Пінск. Пасля заканчэння прыватнага рускага рэальнага вучылішча Яўген Пулхаў з 1927 года працаваў землямерам, шмат фатаграфаваў.
Настаўнікам стаў Фёдар Піліпавіч Лаўроў (1896—1971), які далучыў пачынаючага мастака да афармлення Палескага кірмашу (1937). Мала захавалася карцін Я. П. Пулхава гэтага пачатковага перыяду: усяго некалькі невялікіх эцюдаў ужо незахаваўшыхся пінскіх царквушак і каплічак, выкананых алейнымі фарбамі.
Пасля вайны працаваў метадыстам у Пінскім абласным Доме народнай творчасці. Пачынаючы з 1953 года кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва ў Доме піянераў і школьнікаў. Яго вучнямі былі Барыс Хургель, Мікалай Байрачны, Яўген Шатохін, Навум Шэер, Андрэй Вярэніч, Наталля Галушка і інш.
Неаднаразова удзельнічаў у выставах. Вялікі поспех мелі дзве размаляваныя керамічныя вазы на выставе беларускай народнай творчасці ў Маскве (1955). Валодаў рознымі тэхнікамі, аднак сапраўдным майстрам праявіў сябе ў акварэлі. Любімыя тэмы акварэляў — яблычныя нацюрморты і кветкі. Да 30-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй выканаў цыкл гравюр «Поверженный фашизм», «Никто не забыт…», «Качин Михаил». Шмат працаваў у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: распісваў керамічныя гаршкі, драўляныя талеркі і інш. Выдатна атрымлівалася ў яго лясная скульптура з сучкоў і карэньчыкаў. У 1983 годзе ў Пінскай гарадской карціннай галерэі адбылася персанальная выстава карцін мастака, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння.
Памёр 18 кастрычніка 1992 года і быў пахаваны на могілках «Пасенічы».
Творы мастака захоўваюцца ў Музеі Беларускага Палесся.
Узнагароды За сваю шматгадовую працу быў узнагароджаны медалямі «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» і «Ветэран працы», значкамі «Отличник народного образования» і «За активную работу с пионерами» (1964), Ганаровай граматай.
Літаратура Полный каталог выставки «Памяти учителя», 04.06.2008-14.07.2008, г. Пинск, Музей Белорусского Полесья [Изоматериал] : выставка посвящена 100-летию со дня рождения Евгения Петровича Пулхова / [ред. Е. В. Таламай]. — Пинск : Пинская Еврейская община, . — с. : цв. ил., портр. Пулхов Евгний Петрович : творчество учителя и его учеников : посвящается 100-летию со дня рождения : [информационный каталог / ред., фото: Е. В. Таламай]. — Пинск :Пинская Еврейская община, [2008?]. — с. : ил., цв. ил. Евгений Петрович Пулхов, 1908—1992 [Изоматериал] : выставка, посвященная 100-летию со дня рождения (из фондов Музея Белорусского Полесья), с 20 февраля по 20 марта 2008 года, г. Пинск, Музей Белорусского Полесья : [буклет] / отдел культуры Пинского горисполкома. — [Б. м. :б. и.], печ. 2008. — 1 л. (сложенный втрое) : цв. офсет. Пулхов Евгений Петрович : деятели культуры, науки и искусства Пинщины // На ладонях Припяти и Пины : литературный альманах / [авт.-сост. И. А. Кибак]. Минск, 2004. С. 139. Пулхов, Е. П. Развитие художественно-творческих способностей детей : [статья руководителя изостудии Пинского Дома пионеров] / Е. П. Пулхов // Учить видеть прекрасное : сб. статей / под ред. Г. К. Королевич, З. М. Клецкой. Минск, 1968. С. 44-47. Ярошук, В. Он уйти в небытие не может… : [о выставке памяти Е. Пулхова] / Виктор Ярошук // Карлин. Пинск, 2008. 2 октября. С. 14. Михайлов, К. Пулховский посев / Константин Михайлов // Пiнскi веснiк. 2008. 13 чэрвеня. С. 12. Копрусов, С. К 100-летию Пулхова Е. П. / Сергей Копрусов. Особое призвание / Вячеслав Ильенков. Этюд — быстрый живописный набросок : [воспоминания о художнике Е. П. Пулхове] / Г. Гурин. Он посоветовал мне рисовальный кружок : [воспоминания бывшего ученика о художнике и педагоге Е. П. Пулхове] / Николай Козловский. Выручка и взаимопомощь были нормой среди нас : [воспоминания бывшего ученика о художнике и педагоге Е. П. Пулхове] / Валентин Трусов. О Е. П. Пулхове / С. Жилевич. Ромашки, наполненные весной : [воспоминания о художнике и педагоге Е. П. Пулхове] / И. Шлосберг. Он был наделен даром педагога : [воспоминания о художнике и педагоге Е. П. Пулхове] / А. Шустерман // Карлин. Пинск, 2008. 20 марта. С. 6-9. Ильин, А. Евгений Пулхов (1908—1992) : [о пинском художнике; фото] / Александр Ильин // Гiстарычная брама. 2004. № 1. С. 57.
Катэгорыя:Мастакі Беларусі